Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

Velikodnaja niadzelia519.05 - 25.05.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў або святаў.

 

2. Запрашаем у маі на “маёвыя набажэнствы”:

    у панядзелкі – пасля Св. Імшы ў 7.00,

    у астатнія дні тыдня – пасля Св. Імшы ў 19.00,

    у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

3. У наступную нядзелю (26 мая) Св. Імшой ў 12.00 адзначым заканчэнне катэхетычнага года, а таксама папросім Божага благаслаўлення на час летніх вакацый. Пасля літургіі для дзяцей будуць арганізаваныя пачастунак і забава.

 

4. Ад першай нядзелі чэрвеня (02.06) ў нашай парафіі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу:

панядзелак – 7.00;

з аўторку па чацвер – 19.00;

пятніца – 7.00;

субота – 19.00

нядзеля – 9.30, 12.00 і 20.00.

 

5. У нядзелю 2 чэрвеня адбудзецца агульнамінская працэсія Божага Цела. Працэсія традыцыйна вырушыць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Пачатак набажэнства ў 9.00. Згодна з распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах Мінска да 14 гадз. не будуць адпраўляцца Св. Імшы. У нашай парафіі будзе служыцца адна Св. Імша - ў 20.00.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.