Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
28.04 - 05.05.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 красавіка (пн) – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла;
1 траўня (ср) – успамін св. Юзафа, рамесніка;
2 траўня (чт) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
3 траўня (пт) – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
1. Запрашаем набываць у нашым парафіяльным кіёску часопісы Ave Maria.
2. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
6. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
7. Распачынаем месяц май, месяц прысвечаны НМП, таму запрашаем на “маёвыя набажэнствы”: пасля кожнай святой імшы, у нядзелі – ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
8. У наступную нядзелю, дзеці якія бралі ўдзел у крыжовым шляху падчас вялікага посту, атрымаюць узнагароды падчас імшы ў 18.00
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.