Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
07.04 - 13.04.2019 г.
На гэтым тыдні літургічны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў або святаў.
1. Наступная нядзеля – гэта Пальмовая Нядзеля альбо Мукі Пана. Просім набываць у нашым парафіяльным кіёску пальмы.
2. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачынаецца ў 19.00. «Крыжовы шлях» для моладзі адбываецца кожную сераду пасля Св. Імшы ў 19.00.
3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
4. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
5. Запрашаем далучацца да акцыі “Незвычайныя святы” – святкаванне Пасхі ў духу Добрага Самараніна, у рамках якога можна будзе прыняць удзел у перажыванні Пасхальнага Трыдууму разам з інвалідамі-вазочнікамі ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры (вул. Серафімовіча, 19).
6. У наступную суботу (13 красавіка) ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца бясплатная кансультацыя лагапеда. Расклад прыёму і тэлефоны, па якім можна запісацца, знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
7. Запрашаем заўтра ў 19.00, а з аўторку па пятніцу пасля Св. Імшы, усіх жадаючых на спатканне, падчас якога будзем рабіць пальмы.
8. У наступную суботу ў 10.00 адбудзецца перадсвяточнае прыбіранне капліцы.
9. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
10. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы духоўнай семінарыі ў Пінску.
11. Вялікі дзякуй айцу Міхаілу Цвячкоўскаму, які на працягу апошніх трох дзён праводзіў у нашай парафіі вялікапосныя рэкалекцыі.
12. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.

Разработка сайта