Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
31.03 - 06.04.2019 г.
На гэтым тыдні літургічны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў або святаў.
2. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачынаецца ў 19.00. «Крыжовы шлях» для моладзі адбываецца кожную сераду пасля Св. Імшы ў 19.00.
3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
4. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
5. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
6. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
7. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
8. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
9. 5-7 красавіка ў нашай парафіі пройдуць велікапосныя рэкалекцыі паводле наступнага раскладу:
5 красавіка (пятніца)
18.30 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем
19.30 – Крыжовы Шлях (вядзе айцец-рэкалекцыяніст)
6 красавіка (субота)
10.00 - Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем
17.30 – Пакутнае набажэнства з рахункам сумлення
18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19.00 - Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем
7 красавіка (нядзеля)
9.30 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем
10.30 – Рэкалекцыйная канферэнцыя
12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем
13.15 – Рэкалекцыйная канферэнцыя
16.00 - Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем для дзяцей і іх бацькоў (у Сацыяльным Цэнтры)
18.00 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем для дзяцей і іх бацькоў
19.00 - Рэкалекцыйная канферэнцыя
За гадзіну да Святой Імшы, а таксама пасля кожнага набажэнства – магчымасць прыступіць да Святой Споведзі.
10. Сёння распачынаюцца заняткі ў нашай нядзельнай школе.
11. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу. Збіраем таксама сродкі на абарону жыцця і сям’і.
12. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.

Разработка сайта