Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

VialikiPost324.03 - 30.03.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

25 сакавіка (пн) – Урачыстасць Звеставання Пана.

 

1. Ва Урачыстасць Звеставання Пана ў нашай парафіі будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы: у 7.00 і 19.00. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах Беларусі адбудзецца акцыя “Духоўнае ўсынаўленне”, накіраваная на абарону зачатага жыцця, якому пагражае знішчэнне. Запрашаем сёння альбо заўтра далучацца да гэтай малітвы. Сёння таксама распачынаем збор сродкаў на абарону жыцця і сям’і.

 

2. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачынаецца ў 19.00. «Крыжовы шлях» для моладзі адбываецца кожную сераду пасля Св. Імшы ў 19.00.

 

3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

4. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.

 

5. У ноч з 30 на 31 сакавіка ў мінскім катэдральным касцёле пройдзе велікапоснае чуванне моладзі. Тэма сёлетняга спаткання - «Грэх знявольвае, крыж вызваляе». Пачатак – у 22.00.

 

6. Падчас вакацый, якія распачынаюцца на гэтым тыдні, не будзе заняткаў і ў нашай нядзельнай школе.

 

7. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.

 

8. Усе сабраныя ў гэтую нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на праекты дабрачыннай арганізацыі “Карытас”.

 

9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.