Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

VialikiPost217.03 - 23.03.2019 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

19 сакавіка (ат) – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка НПМ.

 

1. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачынаецца ў 19.00. «Крыжовы шлях» для моладзі адбываецца кожную сераду пасля Св. Імшы ў 19.00.

 

2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

3. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.

 

4. У ноч з 30 на 31 сакавіка ў мінскім катэдральным касцёле пройдзе велікапоснае чуванне моладзі. Тэма сёлетняга спаткання - «Грэх знявольвае, крыж вызваляе». Пачатак – у 22.00.

 

5. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.

 

6. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на праекты дабрачыннай арганізацыі “Карытас”.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.