Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
10.03 - 16.03.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
16 сакавіка (сб) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага касцёла ў Мінску
1. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое будзе распачынацца ў 19.00.
2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час будуць адбывацца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
3. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
4. 13 сакавіка адбудзецца дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну яго абрання на Святы Пасад (2013 г.).
5. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.

Разработка сайта