Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
03.03 - 09.03.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
4 сакавіка (пн) – успамін св. Казіміра
1. 6 лютага – ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА, якой распачынаецца Вялікі Пост – час пакаяння і навяртання. У гэты дзень абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі (адзін дасыта і два сціплыя), трэба ўстрымацца таксама ад мясных страў). У сераду будуць служыцца дзве Св. Імшы ў 7.00 і 19.00.
2. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое будзе распачынацца ў 19.00.
3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час будуць адбывацца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
4. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
5. Сёння – у першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
6. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.

Разработка сайта