Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
24.02 - 02.03.2019 г.
На гэтым тыдні літургічны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў або святаў.
1. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы (г.зн. папярэдне прыступіўшы да сакрамэнту споведзі) і набажэнстве да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
2. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
3. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. У нашай парафіі працягваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Вялікі дзякуй за сардэчны і цёплы прыём. Жадаючыя прыняць святара ў сваім доме могуць пакінуць адрасы ў закрыстыі і дамовіцца аб дні і гадзіне візіта.
5. Сёння ў 16.30 адбудзецца сход для бацькоў тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на парафіяльныя патрэбы.

Разработка сайта