Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
27.01 - 02.02.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 студзеня (пн) – успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла;
31 студзеня (чц) – успамін св. Яна Боско, святара;
2 лютага (сб) – Свята Ахвяравання Пана
1. У нашай парафіі трывае каляда. Жадаючыя запрасіць у свой дом святара могуць запісацца ў расклад душпастырскіх адведзін, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.
2. У суботу (2 лютага) будуць служыцца дзве Святыя Імшы ў 10.00 і 19.00. Падчас літургій будуць благаслаўляцца грамнічныя свечкі, якія ўжо сёння можна набыць у нашым кіёску.
3. Запрашаем запісвацца ў пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Падрабязная інфармацыя аб пілігрымцы знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта