Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
20.01 - 26.01.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
21 студзеня (пн) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы;
24 студзеня (чц) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;
25 студзеня (пт) – Свята Навяртання св. Паўла, Апостала;
26 студзеня (сб) – успамін святых Цімафея і Ціта, біскупаў;
27 студзеня (ндз) – успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны (заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак);
– успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа (аднавіцеля Ордэна Айцоў Марыянаў).
1. У нашай парафіі трывае каляда. Жадаючыя запрасіць у свой дом святара могуць запісацца ў расклад душпастырскіх адведзін, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.
2. 50 гадоў таму па ініцыятыве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў Каталіцкім Касцёле ўпершыню быў праведзены Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Сёння гэта ўжо традыцыйнае «свята» экуменізму. Кожны год, з 18 да 25 студзеня, хрысціяне розных канфесій ва ўсім свеце збіраюцца разам на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах. Сёлета тыдзень прысвечаны тэме “Імкніся да справядлівасці”. 26 студзеня, на заканчэнне тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, у мінскім катэдральным касцёле пройдзе супольнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных веравызнанняў. Пачатак – у 18.30.
3. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта