Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
06.01 - 12.01.2019 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
6 студзеня (ндз) – Урачыстасць Аб’яўлення Пана.
1. Сёння, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, падчас усіх літургій адбудзецца благаслаўленне крэйды, кадзіла і вады.
2. У наступную нядзелю (13 студзеня) адзначаем Свята Хросту Пана.
3. У гэтую нядзелю пасля Св. Імшы ў 18.00 запрашаем на батлейку, якую падрыхтавалі дзеці і моладзь нашай парафіі.
4. Заўтра Св. Імша будзе адпраўляцца ў 10.00.
5. Заняткі ў нядзельнай школе распачнуцца ў сераду 9 студзеня.
6. У наступную нядзелю падчас Св. Імшы ў 18.00 адбудзецца ўзнагароджанне дзяцей за актыўны ўдзел у раратах.
7. Каляда у нашай парафіі распачнецца заўтра 7 студзеня. Графік душпастырскіх адведзінаў знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта