Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
23.12 - 29.12.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
25 снежня (ат) – Урачыстасць Нараджэння Пана;
26 снежня (ср) – Свята св. Стэфана, першамучаніка;
27 снежня (чц) – Свята св. Яна, Апостала і Евангеліста;
28 снежня (пт) – Свята св. Немаўлят, мучанікаў;
30 снежня (ндз) – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.
1. Заўтра трывае яшчэ АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Запрашаем у 07.00 раніцы на апошнюю раратнюю Св. Імшу. Заўтрашні дзень з’яўляецца посным.
2. Заўтра (24 снежня) адзначаем Вігілію Божага Нараджэння. Заахвочваем увечары сабрацца ў сямейным коле на вігілійную вячэру, падчас якой паводле старадаўняй каталіцкай традыцыі неабходна падзяліцца аплаткам.
3. 24 снежня ў 22.00 запрашаем на ўрачыстую Святую Імшу – ПАСТЭРКУ – якой распачнецца святкаванне Божага Нараджэння.
4. 25 снежня (аўторак) – Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў 9.30, 12.00 і 18.00.
5. Сёння (23 снежня), дзякуючы беларускім скаўтам, падчас Св. Імшы ў 18.00 у нашую парафію прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які будзе падтрымлівацца да Урачыстасці Божага Нараджэння і кожны жадаючы зможа ўзяць яго сабе дахаты.
6. Запрашаем набываць у парафіяльным кіёску аплаткі, календары і свечкі “Карытас”.
7. Падчас зімніх школьных канікул не будзе катэхезы.
8. Просім дзяцей прынесці малюнкі з налепкамі, атрыманымі за ўдзел у Раратах.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта