Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
16.12 - 22.12.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў альбо святаў.
1. Трывае АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы адпраўляюцца ў панядзелкі і серады ў 07.00, а таксама ў пятніцы ў 19.00.
2. У Адвэнце просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара з сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
3. Запрашаем набываць у парафіяльным кіёску аплаткі і календары.
4. 24 снежня (панядзелак) адзначаем Вігілію Божага Нараджэння. Заахвочваем увечары сабрацца ў сямейным коле на вігілійную вячэру, падчас якой паводле старадаўняй каталіцкай традыцыі неабходна падзяліцца аплаткам.
5. 24 снежня ў 22.00 запрашаем на ўрачыстую Святую Імшу – ПАСТЭРКУ – якой распачнецца святкаванне Божага Нараджэння.
6. 25 снежня (аўторак) – Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў 9.30, 12.00 і 18.00.
7. Падчас надыходзячых школьных канікул не будзе катэхезы. Апошні дзень зяняткаў у нядзельнай школе – 20 снежня (чацвер).
8. 23 снежня (нядзеля) у 18.00, дзякуючы беларускім скаўтам, у нашу парафію прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які будзе падтрымлівацца да Урачыстасці Божага Нараджэння і кожны жадаючы зможа ўзяць яго да сябе дахаты.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта