Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

IIAdvent09.12 - 15.12.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

13 снежня (чц) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы;

14 снежня (пт) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.

 

1. Распачаўся АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы адпраўляюцца ў панядзелкі і серады ў 07.00, а таксама ў пятніцы ў 19.00.

 

2. У Адвэнце просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара з сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.

 

3. У аўторак (11 снежня) у 16.00 запрашаем на завяршэнне прабывання ў нашай парафіі фігуры св. Міхала Арханёла.

 

4. У суботу (15 снежня) у архікатэдры адбудзецца традыцыйнае адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пачатак – у 21.00. Падрабязны план мерапрыемства знаходзіцца на дошцы аб’яваў.

 

5. Дзякуй айцу Яўгену Усошыну за правядзенне сёлетніх адвэнтавых парафіяльных рэкалекцый.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.