Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
02.12 - 08.12.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
8 снежня (сб) – Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
1. Распачынаецца АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы будуць адбывацца ў панядзелкі і серады ў 07.00, а таксама ў пятніцы ў 19.00.
Заахвочваем дзяцей змайстраваць ліхтарыкі і прыйсці з імі на набажэнства.
2. У Адвэнце просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара з сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
3. У гэтую нядзелю – у першую нядзелю месяца – пасля Св. Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. У найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – запрашаем на Св. Імшу і навэнну праз заступніцтва св. Уршулі.
5. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
6. У аўторак (4 снежня) у 18.45 у нашу парафію прыбудзе фігура св. Міхала Арханёла, якая будзе знаходзіцца ў нашай святыні да 11 снежня.
7. 8 снежня, ва УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ, наша парафія будзе адзначаць парафіяльнае свята (адпуст). Адпустовая Св. Імша распачнецца ў 12.00. У гэты дзень будзе таксама адпраўляцца літургія і ў 19.00.
Калі ласка, просім так запланаваць свой час, каб магчы ўдзельнічаць у супольным святкаванні.
8. 7, 8 і 9 снежня ў нашай парафіі адбудуцца адвэнтавыя рэкалекцыі. Пройдуць яны згодна з раскладам набажэнстваў у часе Адвэнту. Падчас Св. Імшаў прадугледжана рэкалекцыйнае навучанне. За гадзіну да распачацця кожнага набажэнства будзе магчымасць прыступіць да споведзі.
9. У суботу (15 снежня) у архікатэдры адбудзецца традыцыйнае адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пачатак – у 21.00. Падрабязны план мерапрыемства знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта