Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

NiadzeliaHrysta25.11 - 01.12.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

30 лістапада (пт) – Свята св. Андрэя, Апостала.

 

1. Сённяшняя нядзеля – НЯДЗЕЛЯ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – апошняя нядзеля літургічнага года.

 

2. Традыцыйна ў нядзелю Хрыста Валадара адзначаем Дзень Эўхарыстычнага Руху Маладых (ЭРМ). У гэтую нядзелю ў 12.00 будзе адпраўлена ўрачыстая Святая Імша, падчас якой у ЭРМ будуць прынятыя новыя члены. Заахвочваем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, далучацца да Руху. Пасля Літургіі адправімся ў Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, дзе адбудзецца другая частка святкавання.

 

3. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны удзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

4. У наступную нядзелю – у першую нядзелю месяца – пасля Св. Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

5. Наступная нядзеля – І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы будуць адпраўляцца ў панядзелкі і серады ў 07.00, а таксама ў пятніцы ў 19.00.

 

6. 4 снежня, перад Св. Імшой у 19.00, у нашу парафію прыбудзе фігура св. Міхала Арханёла, якая будзе знаходзіцца ў нашай святыні да 11 снежня.

 

7. 7, 8, і 9 снежня ў нашай парафіі адбудуцца адвэнтавыя рэкалекцыі. Пройдуць яны згодна з раскладам набажэнстваў у часе Адвэнту. Падчас Св. Імшаў прадугледжана рэкалекцыйнае навучанне. За гадзіну да распачацця кожнага набажэнства будзе магчымасць прыступіць да споведзі.

 

8. Усе ахвяраванні, сабраныя сёння падчас літургій, будуць прызначаныя на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.

 

9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.