Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
18.11 - 24.11.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
21 лістапада (ср) – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі;
22 лістапада (чц) – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы;
24 лістапада (сб) – успамін святых Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, мучанікаў.
2. Наступная нядзеля – НЯДЗЕЛЯ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – апошняя нядзеля літургічнага года.
3. Традыцыйна ў нядзелю Хрыста Валадара адзначаем Дзень Эўхарыстычнага Руху Маладых (ЭРМ). З гэтай нагоды ў наступную нядзелю ў 12.00 будзе адпраўлена ўрачыстая Святая Імша. Усе члены Руху абавязкова павінны быць апранутыя ў форму ЭРМ. Заахвочваем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, уступаць у Рух.
Пасля Св. Імшы ўдзельнікі ЭРМ адправяцца ў Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (ул. Серафімовіча, 19), дзе адбудзецца другая частка святкавання.
4. Сёння, у трэцюю нядзелю месяца, у 11.00 і 13.00 адбудуцца фармацыйныя спатканні ЭРМ. Заняткі будуць праходзіць у класе і вагончыку.
5. Усе ахвяраванні, сабраныя падчас літургій у нядзелю Хрыста Валадара, прызначаюцца на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта