Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
04.11 - 10.11.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
9 лістапада (пт) – Cвята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі;
10 лістапада (сб) – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
1. Перажываем Актаву малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. Падчас Актавы кожная Св. Імша ахвяроўваецца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых распачынаецца за 20 хвілін да Св. Літургіі (у 18.40). Пасля Св. Імшы молімся нешпары за памерлых.
2. Сёння пасля кожнай Эўхарыстыі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.
3. Айцец Канстанцін запрашае моладзь 9 - 11 класаў і студэнтаў на малітоўны вечар, які адбудзецца заўтра ў панядзелак 5 лістапада. Пачатак - у 17.30.
4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта