Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxx zvycz njadz28.10 - 03.11.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

1 лістапада (чц) – Урачыстасць Усіх Святых;

2 лістапада (пт) – Успамін усіх памерлых вернікаў.

 

1. Набліжаецца пачатак лістапада – час, прысвечаны ў Касцёле малітве за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Урачыстасці Усіх Святых і Дня ўспаміну памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай магіле былі адмысловыя знічы і кветкі. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.

 

2. 1 лістапада, ва Урачыстасць Усіх Святых, будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

3. 2 лістапада, у Дзень успаміну памерлых вернікаў, распачынаем актаву (г. зн. восем дзён) малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. Падчас актавы кожная Св. Імша будзе ахвяроўвацца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых будзе распачынацца за 20 хвілін да Св. Літургіі (у 18.40). Пасля Св. Імшы будзем маліцца нешпары за памерлых. 2 лістапада будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

4. 4 лістапада (нядзеля) у 14.00 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу (з боку вул. Янкоўскага). За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада, пры выкананні звычайных умоў, можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.

 

5. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – прыпадае на актаву малітвы за памерлых, Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі будзе адпраўлена ў другі чацвер месяца 8 лістапада.

 

6. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

7. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны удзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

8. У наступную нядзелю, першую нядзелю месяца, пасля ўсіх Св. Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

9. Запрашаем сёння на катэхэзу дзяцей, якая адбудзецца паводле звычайнага парадку. Падчас школьных вакацый заняткаў у нядзельнай школе не будзе. Першы дзень вучобы пасля канікул – у чацвер 8 лістапада.

Сёння ў 16.40 запрашаем на спатканне бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца ў наступным годзе прыступіць да Першай Святой Камуніі.

 

10. У гэтую нядзелю падчас кожнай Святой Імшы а. Канстанцін удзеліць усім вернікам прыміцыйнае благаслаўленне.

 

11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.