Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xxix zvycz njadz21.10 - 27.10.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў або святаў.

 

1. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі з аўторку па суботу (за выключэннем панядзелка і пятніцы) распачынаюцца ў 18.30. У пятніцы ў 19.00 асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей. Святая Імша ў кастрычніку ў пятніцы адпраўляецца ў 18.30.

 

2. Набліжаецца пачатак лістапада – час, прысвечаны ў Касцёле малітве за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Урачыстасці Усіх Святых і Дня ўспаміну памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай магіле былі адмысловыя знічы і кветкі. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.

 

3. 1 лістапада, ва Урачыстасць Усіх Святых, будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

4. 2 лістапада, у Дзень успаміну памерлых вернікаў, распачынаем актаву (г. зн. восем дзён) малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. Падчас актавы кожная Св. Імша будзе ахвяроўвацца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых будзе распачынацца за 20 хвілін да Св. Літургіі (у 18.40). Пасля Св. Імшы будзем маліцца нешпары за памерлых. 2 лістапада будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

5. 4 лістапада (нядзеля) у 14.00 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу (з боку вул. Янкоўскага). За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада, пры выкананні звычайных умоў, можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.

 

6. У наступную нядзелю (28 кастрычніка) адбудзецца катэхэза для дзяцей паводле звычайнага парадку, хоць ужо распачнуцца канікулы ў школе. Падчас школьных вакацый катэхэзы не будзе. Першы дзень заняткаў у нашай нядзельнай школе пасля канікул – у чацвер 8 лістапада.

У наступную нядзелю ў 16.40 запрашаем на спатканне бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца ў наступным годзе прыступіць да Першай Святой Камуніі.

 

7. У наступную нядзелю падчас кожнай Святой Імшы а. Канстанцін удзеліць усім вернікам прыміцыйнае благаслаўленне.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.