Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
14.10 - 20.10.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
15 кастрычніка (пн) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла;
17 кастрычніка (ср) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка;
18 кастрычніка (чц) – Свята св. Лукі, Евангеліста.
1. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі з аўторку па суботу (за выключэннем панядзелка і пятніцы) распачынаюцца ў 18.30. У пятніцы ў 19.00 асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей. Святая Імша ў кастрычніку ў пятніцы адпраўляецца ў 18.30.
2. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу. Катэхезы адбываюцца ў капліцы ў класе альбо ў вагончыку.
3. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства адбываецца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта