Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
07.09 - 13.10.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў або святаў.
1. У гэтым душпастырскім годзе адбыліся змены ў парадаку нядзельных набажэнстваў. Гадзіны імшаў застаюцца тыя ж, але, у сувязі з новым раскладам катэхэзаў, Святая Літургія для дзяцей і іх бацькоў пераносіцца з 12.00 на 18.00.
2. Кастрычнік – гэта месяц, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі з аўторку па суботу (за выключэннем панядзелка і пятніцы) распачынаюцца ў 18.30. У пятніцы ў 19.00 асаблівым чынам запрашаем на ружанец дзяцей. Святая Імша ў кастрычніку ў пятніцы адпраўляецца ў 18.30.
3. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу. Катэхезы адбываюцца ў капліцы ў класе альбо ў вагончыку.
4. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства адбываецца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
5. Сёння – у першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў, падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту будуць адбывацца ружанцовыя набажэнствы.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта