Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
23.09 - 29.09.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
27 верасня (чц) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля;
29 верасня (сб) – Свята св. Міхала, Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св.св. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў).
2. Ад мінулай нядзелі змяніўся парадак нядзельных набажэнстваў. Гадзіны імшаў застаюцца тыя ж, але ў сувязі з новым раскладам катэхэзаў, Святая Літургія для дзяцей і іх бацькоў пераносіцца з 12.00 на 18.00.
3. Запрашаем запісвацца на заняткі ў нашу нядзельную школу. Катэхезы адбываюцца ў капліцы ў класе альбо ў вагончыку згодна з наступным планам:
нядзеля нядзеля
17.00 – 2 клас; 19.00 – дашкаляты і 1 клас;
17.00 - 3 клас; 19.00 – 4 клас;
19.00 – спатканне для студэнтаў
(у капліцы);
серада чацвер
16.00 – 5 клас; 16.00 – 7 клас;
17.00 – 6 клас; 17.00 – 8 клас;
18.00 – 9 клас; 18.00 – 10 і 11 клас.
Заняткі распачаліся 16 верасня (у нядзелю).
4. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства адбываецца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта