Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
16.09 - 22.09.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
18 верасня (ат) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка;
20 верасня (чц) – успамін св.св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў;
21 верасня (пт) – Свята св. Мацвея, Апостала і Евангеліста.
1. Ад гэтай нядзелі змяняецца парадак нядзельных набажэнстваў. Гадзіны імшаў застаюцца тыя ж, але ў сувязі з новым раскладам катэхэзаў, Святая Літургія для дзяцей і іх бацькоў пераносіцца з 12.00 на 18.00.
2. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе будуць праводзіцца згодна з наступным планам:
нядзеля нядзеля
17.00 – дашкаляты (5-6 год) і 1 клас; 19.00 – 3 клас;
17.00 – 2 клас; 19.00 – 4 клас;
19.00 – спатканне для студэнтаў (у капліцы);
серада чацвер
16.00 – 5 клас; 16.00 – 7 клас;
17.00 – 6 клас; 17.00 – 8 клас;
18.00 – 9 клас; 18.00 – 10 і 11 клас.
Заняткі распачынаюцца 16 верасня (у нядзелю).
Усе заняткі адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо ў вагончыку. Просьба набыць Бібліі для дарослых і дзяцей.
3. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства будзе адбывацца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.
4. На гэтым тыдні адбудуцца пілігрымкі з нашай архідыяцэзіі на сустрэчу з Папам Францішкам у Літву: 22 верасня – паломніцтва моладзі ў Вільнюс, 23-24 верасня – пілігрымка вернікаў рознага ўзросту ў Каўнас.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта