Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
09.09 - 15.09.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
12 верасня (ср) – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі;
13 верасня (чц) – успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла;
14 верасня (пт) – свята Ўзвышэння Святога Крыжа;
15 верасня (сб) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай
1. Ад наступнай нядзелі адбудзецца змена ў раскладзе нядзельных набажэнстваў:
Гадзіны імшаў застануцца тыя ж, але ў сувязі з новым раскладам катэхэзаў, Святая Літургія для дзяцей і іх бацькоў пераносіцца з 12.00 на 18.00.
2. Пачынаючы з гэтага тыдня, запрашаем на заняткі ў нашую нядзельную школу:
Нядзеля – 17.00 – 1 і 2 клас
Нядзеля – 19.00 – 3 і 4 клас
Серада – 16.00 – 5 клас,
Серада – 17.00 – 6 клас,
Серада – 18.00 – 9 клас,
Чацвер – 16.00 – 7 клас,
Чацвер – 17.00 – 8 клас,
Чацвер – 18.00 – 10 і 11 клас,
У нядзелю заняткі будуць адбывыцца паралельна.
1 і 3 клас – спадарыня Вольга (+375 25 6062788)
2 і 4 клас – спадарыня Юлія (+375 29 1840610)
5 – 11 клас – а. Канстанцін
3. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.
4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта