Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
02.09 - 08.09.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
3 верасня (пн) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла;
8 верасня (сб) – Свята нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
1. Ад гэтай нядзелі (2 верасня) адбываецца вяртанне да звычайнага парадку набажэнстваў: у нядзелю адпраўляюцца Імшы а 9.30, 12.00 і 18.00, у панядзелак – у 7.00, ад аўторка да суботы – у 19.00.
2. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
5. У наступную суботу (8 верасня), у Свята нараджэння НПМ, у нашай парафіі будуць служыцца дзве Св. Імшы – у 9.30 і 19.00. Падчас літургій, паводле традыцыі, адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.
6. Сёння – у першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
7. У гэтую нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
8. Сёння Св. Імшой а 12.00 распачнем новы навучальны год. Падчас кожнай Эўхарыстыі будзе адбывацца благаслаўленне дзяцей на пачатак школьнага года і асвячэнне школьных прыладаў.
9. Заўтра (3 верасня) пасля Св. Імшы ў 19.00 у Чырвоным Касцёле адбудзецца арганізацыйная сустрэча для тых, якія збіраюцца ў пілігрымку ў Літву.
10.Вялікі дзякуй за кветкі і просім прыносіць іх для ўпрыгожвання нашай святыні.
11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта