Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
26.08 - 01.09.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
20 жніўня (пн) – успамін св. Монікі;
28 жніўня (ат) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
29 жніўня (ср) – успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
1. ,,Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля” аб’яўляе набор навучэнцаў на 2018/2019 навучальны год. Падрабязная інфармацыя аб умовах паступлення знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
2. У найбліжэйшую суботу – першую суботу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
3. Паколькі наступная нядзеля – першая нядзеля месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
5. Ад нядзелі 2 верасня адбудзецца вяртанне да звычайнага парадку набажэнстваў – у нядзелю Імшы а 9.30, 12.00 і 18.00, у пн – у 7.00, ад аўторка да суботы
– у 19.00.
6. У нядзелю 2 верасня Святой Імшой а 12.00 распачнем новы навучальны год. Падчас кожнай Эўхарыстыі будзе адбывацца благаслаўленне дзяцей на пачатак школьнага года і асвячэнне школьных прыладаў.
7. Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, запрашае на ўрачыстасці у гонар Маці Божай Бялыніцкай. Пачатак пешай пілігрымкі – 8 верасня ў 9.00 г. у магілёўскай катэдры. Галоўная адпустовая святая Імша адбудзецца ў Бялынічах 9 верасня а 15.00 г.
8. Вялікі дзякуй за кветкі і просім прыносіць іх для ўпрыгожвання нашай святыні.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта