Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
19.08 - 25.08.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
20 жніўня (пн) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла;
21 жніўня (ат) – успамін св. Пія Х, папы
22 жніўня (ср) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы
24 жніўня (пт) – свята св. Барталамея, Апостала
1. ,,Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля” аб’яўляе набор навучэнцаў на 2018/2019 навучальны год. Падрабязная інфармацыя аб умовах паступлення знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
2. Ад нядзелі 2 верасня адбудзецца вяртанне да звычайнага парадку набажэнстваў – у нядзелю Імшы а 9.30, 12.00 і 18.00, у пн – у 7.00, ад аўторка да суботы
– у 19.00.
3. У нядзелю 2 верасня Святой Імшой а 12.00 распачнем новы навучальны год. Падчас кожнай Эўхарыстыі будзе ўдзелена благаслаўленне дзецям на пачатак школьнага года і асвячэнне школьных прыладаў.
4. Вялікі дзякуй за кветкі і просім прыносіць іх для ўпрыгожвання нашай святыні.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта