Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
05.08 - 11.08.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
6 жніўня (пн) – свята Перамянення Пана;
8 жніўня (ср) – успамін св. Дамініка, святара;
9 жніўня (чц) – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы;
10 жніўня (пт) – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка;
11 жніўня (сб) – успамін св. Клары, панны
1. У гэтую першую нядзелю месяца пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
2. У панядзелак у свята Перамянення Пана Эўхарыстыя будзе цэлебравацца ў 7.00.
3. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у арганізацыі аўтобуснай пілігрымкі ў Росіцу і хто пілігрымаваў у гэтае святое месца.
4. Вялікі дзякуй за кветкі і просім прыносіць іх для ўпрыгожвання нашай святыні.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.