Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
01.07 - 07.07.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
2 ліпеня (пн) - ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай,
апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
3 ліпеня (аўт) – свята св. Тамаша, апостала.
1. У гэтую нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
2. Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 1-2 ліпеня пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».
3. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай будзе цэлебравацца Эўхарыстыя толькі ў 19.00.
4. Паколькі гэтая нядзеля – першая нядзеля месяца – пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
5. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
6. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
7. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
8. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны удзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
9. Вялікі дзякуй за кветкі і просім далей прыносіць іх для ўпрыгожвання нашай святыні.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта