Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
24.06 - 30.06.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 чэрвеня (чц) – успамін св.Ірынэя, біскупа і мучаніка.
29 чэрвеня (пт) – урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў.
1. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвеньскія набажэнствы”, якія адбываюцца згодна з наступным раскладам:
з аўторку па чацвер – у 18.30;
у пятніцу – пасля Св. Імшы ў 7.00;
у суботу – у 18.30;
у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
2. Ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла Святая Імша будзе цэлебравацца ў 7.00 і 19.00. У гэты дзень няма абавязку ўстрымлівацца ад мясных страваў.
3. Ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
4. Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 1-2 ліпеня пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай. Запрашаем у пілігрымкі:
27.06 – 01.07 – Мінск – Будслаў;
28.06 – 01.07 – Барысаў – Будслаў.
5. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
6. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 2 ліпеня ў панядзелак будзе цэлебравацца Эўхарыстыя ў 19.00.
7. Дзякуй за кветкі і просім далей прыносіць іх для ўпрыгожвання нашай святыні.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта