Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
17.06 - 23.06.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
21 чэрвеня (чц) – успамін св.Алаізія Ганзагі, законніка.
24 чэрвеня (ндз) – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.
1. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвеньскія набажэнствы”, якія адбываюцца згодна з наступным раскладам:
з аўторку па чацвер – у 18.30;
у пятніцу – пасля Св. Імшы ў 7.00;
у суботу – у 18.30;
у нядзелі – у 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
2. Ад 1 чэрвеня ў нашай парафіі Св. Літургіі адпраўляюцца паводле летняга раскладу:
панядзелак – Св. Імшы няма;
з аўторку па чацвер – 19.00;
пятніца – 7.00;
субота – 19.00;
нядзеля – 9.30, 12.00 і 20.00.
3. Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 1-2 ліпеня пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай. Запрашаем запісвацца у пілігрымкі:
24.06 – 01.07 – Росіца – Будслаў;
27.06 – 01.07 – Мінск – Будслаў;
28.06 – 01.07 – Барысаў – Будслаў.
4. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта