Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

NaisviaceiszajaTroica27.05 - 02.06.2018 г.

VIII звычайны тыдзень. Урачыстасць Насвяцейшай Тройцы

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

27 мая (няд) – Урачыстасць Насвяцейшай Тройцы

 29 мая (аўт) – успамін св. Уршулі, законніцы (Заснавацельніца Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак)

31 мая (чц) – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

1 чэрвеня (пт) – успамін св. Юстына, мучаніка.

 

1. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста будуць служыцца дзве Святыя Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

2. Запрашаем на “маёвыя набажэнствы”: у панядзелкі – пасля Св. Імшы ў 7.00, у астатнія дні тыдня – ў 18.30, у нядзелі – ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

3. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвеньскія набажэнствы”, якія будуць адбывацца згодна з наступным распарадкам: ад аўторка да чацвярга – ў 18.30, у пятніцу – пасля Св. Імшы ў 7.00, у суботу – ў 18.30, у нядзелі – ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

4. 30 мая Св. Імшой ў 19.00 адзначым заканчэнне катэхетычнага года і першую гадавіну Святой Камуніі (прыгожа апранутыя, са свечкамі), а таксама папросім Божага благаслаўлення на час летніх вакацый.

 

5. Запрашаем запісвацца ў летнікі, якія ў гэтым годзе пройдуць паводле наступнага раскладу: 3-9 чэрвеня – 2-4 клас (у Оршы), 10-16 чэрвеня – 5-7 клас (у Оршы), 9-14 ліпеня – моладзь (у Росіцы).

 

6. Ад першай пятніцы чэрвеня (01.06) ў нашай парафіі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу:

панядзелак – Св. Імшы няма;

з аўторку па чацвер – 19.00;

пятніца – 7.00;

субота – 19.00;

нядзеля – 9.30, 12.00 і 20.00.

 

7. У нядзелю 3 чэрвеня адбудзецца агульнамінская працэсія Божага Цела. Працэсія традыцыйна вырушыць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Пачатак набажэнства ў 9.00. Згодна з распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах Мінска да 14 гадз. не будуць адпраўляцца Св. Імшы. У нашай парафіі будзе служыцца адна Св. Імша - ў 20.00.

 

8. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

9. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

 

10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.