Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
20.05 - 26.05.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
21 мая (пн) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
24 мая (чц) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
26 мая (сб) – успамін св. Філіпа Нэры, святара.
1. Сённяшняй нядзеляй заканчваецца Велікодны перыяд. Ад панядзелку –
VII тыдзень звычайнага перыду. У наступную нядзелю адзначаем Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
2. Запрашаем на “маёвыя набажэнствы”: у панядзелкі – пасля Св. Імшы ў 7.00, у астатнія дні тыдня – ў 18.30, у нядзелі – ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
3. 30 мая Св. Імшой ў 19.00 адзначым заканчэнне катэхетычнага года і першую гадавіну Святой Камуніі (прыгожа апранутыя, са свечкамі), а таксама папросім Божага благаслаўлення на час летніх вакацый.
4. Запрашаем запісвацца ў летнікі, якія ў гэтым годзе пройдуць паводле наступнага раскладу: 3-9 чэрвеня – 2-4 клас (у Оршы), 10-16 чэрвеня – 5-7 клас (у Оршы), 9-14 ліпеня – моладзь (у Росіцы).
5. Ад першай нядзелі чэрвеня (03.06) ў нашай парафіі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу:
панядзелак – Св. Імшы няма;
з аўторку па чацвер – 19.00;
пятніца – 7.00;
субота – 19.00;
нядзеля – 9.30, 12.00 і 20.00.
6. У нядзелю 3 чэрвеня адбудзецца агульнамінская працэсія Божага Цела. Працэсія традыцыйна вырушыць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Пачатак набажэнства ў 9.00. Згодна з распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах Мінска да 14 гадз. не будуць адпраўляцца Св. Імшы. У нашай парафіі будзе служыцца адна Св. Імша - ў 20.00.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта