Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Velikodnaja niadzelia422.04 - 28.04.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

23 красавіка (пн) – успамін св. Юрыя, мучаніка;

25 красавіка (ср) – Свята св. Марка, Евангеліста.

 

2. Чацвёртая велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. Сёння распачынаем тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарскага або законнага жыцця і служэння ў Касцёле.

 

3. У панядзелак (23 красавіка) адзначаюць імяніны Папа Францішак і біскуп Юры Касабуцкі.

 

4. Сёння, пасля Святой Імшы ў 12.00, адбудзецца сход бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца ў гэтым годзе прыняць Першую Святую Камунію.

 

5. У адпаведнасці з пастырскай праграмай Каталіцкага Касцёла ў Беларусі на 2018 год, якая прысвечана моладзі як надзеі Касцёла і грамадства, з 29 красавіка па 1 мая ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (мікрараён Дзевятоўка) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі. Тэма сустрэчы — «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана» (Лк 1, 30).

 

6. 5 мая гэтага года ў нашай парафіі прагнуць прыняць Сакрамэнт Сужэнства Казлоў Аляксей Аляксеевіч (праваслаўны, жанаты) і Казлова Алена Юр’еўна (каталічка, замужам), якія пражываюць па адрасе: вул. Шаранговіча, 41/5. Давяраючы нарачоных Богу ў малітве, узгадваю, што кожны, хто ведае аб перашкодах, якія робяць немагчымым заключэнне паміж вышэйзгаданымі асобамі сужэнства, абавязаны сумленнем, каб паведаміць аб іх мясцовага пробашча (ККП Кан.1066).

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.