Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
08.04 - 14.04.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны або святы:
9 красавіка (пн) – Урачыстасць Звеставання Пана
11 красавіка (ср) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка
1. Заўтра, ва Урачыстасць Звеставання Пана, будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы ў 7.00 і 19.00, падчас якіх будзе магчымасць далучыцца да «Духоўнага ўсынаўлення», гэта значыць скласці абяцанне малітвы на працягу дзевяці месяцаў у інтэнцыі ўратавання жыцця дзіцяці, якому пагражае небяспека аборту.
2. У наступную нядзелю, пасля Святой Імшы ў 12.00, адбудзецца сход бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца ў гэтым годзе прыняць Першую Святую Камунію.
3. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на дыяцэзіяльныя мэты.
4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за індывідуальныя ахвяраванні складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта