Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
25.03 - 31.03.2018 г.
Тыдзень, які надыйшоў, называецца Вялікім Тыднем таму, што падчас яго будзем святкаваць найвялікшую хрысціянскую ўрачыстасць – Пасху, паводле наступнага раскладу:
28 сакавіка (ср): 18.30 – Св. Імша, 19.00 – Крыжовы Шлях;
29 сакавіка (чц): 20.00 – Св. Імша Вячэры Панскай. Пасля літургіі – Адарацыя Езуса ў цямніцы;
30 сакавіка (пт): 20.00 – Св. Літургія Мукі Пана. Пасля літургіі – усяночная Адарацыя (просім запісвацца ў графік);
31 сакавіка (сб): 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 – асвячэнне велікодных страваў;
22.00 – Святая Літургія Пасхальнай Вігіліі;
1 красавіка (ндз): 12.00, 18.00 – Св. Імша ва Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана;
2 красавіка (пн): 7.00, 19.00 – Св. Імша (другі дзень святаў).
2. У Вялікую Пятніцу абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі: адзін дасыта і два сціплыя) і ўстрыманне ад мясных страў.
3. Усе ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі.
4. На Св. Літургію Пасхальнай Вігіліі запрашаем прыйсці са свечкамі, якія можна будзе набыць таксама ў нашым кіёску.
5. На гэтым тыдні не будзе заняткаў і ў нашай нядзельнай школе. Запрашаем на катэхезы ў сераду 2 красавіка.
6. Усе сабраныя сёння падчас Св. Імшаў ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.
7. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
8. Вялікі дзякуй тым, хто ўчора прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Запрашаем на прыбіранне капліцы ў аўторак, пасля Св. Імшы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
9. Вялікі дзякуй тым, хто на гэтым тыдні прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта