Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

VialikiPost411.03 - 17.03.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны або святы:

16 сакавіка (пт) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

 

1. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачынаецца ў 19.00.

 

2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

3. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.

 

4. 13 сакавіка адбудзецца дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну яго абрання на Святы Пасад (2013 г.).

 

5. 14 сакавіка (сераду) адбудзецца сустрэча для маладых сужэнстваў (да 5 год).

 

8. 16-18 сакавіка ў нашай парафіі пройдуць велікапосныя рэкалекцыі паводле наступнага раскладу:

16 сакавіка (пятніца)
18.30 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем
19.30 – Крыжовы Шлях (вядзе айцец-рэкалекцыяніст)

17 сакавіка (субота)
17.00 – Адарацыя, пакутнае набажэнства, споведзь
19.00 - Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем

18 сакавіка (нядзеля)
9.30 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем
10.30 – Рэкалекцыйная канферэнцыя
12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем для дзяцей і іх бацькоў
13.15 – Рэкалекцыйная канферэнцыя
18.00 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем

За гадзіну да Святой Імшы, а таксама пасля кожнага набажэнства – магчымасць прыступіць да Святой Споведзі.

 

9. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.

 

10. 22 сакавіка гэтага года ў нашай парафіі прагнуць прыняць Сакрамэнт Сужэнства Жылка Віталій Мікалаевіч (праваслаўны, жанаты, пражываючы на вул. Семянякі, 26/19) і Жылка Ірына Аляксандраўна (каталічка, замужам, пражываючая на вул. Семянякі, 26/19). Давяраючы нарачоных Богу ў малітве, узгадваю, што кожны, хто ведае аб перашкодах, якія робяць немагчымым заключэнне паміж вышэйзгаданымі асобамі сужэнства, абавязаны сумленнем, каб паведаміць аб іх мясцовага пробашча (ККП Кан.1066).

 

12. Вялікі дзякуй тым, хто на гэтым тыдні прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.