Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
04.03 - 10.03.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў або святаў.
1. На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў або святаў.
2. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачынаецца ў 19.00.
4. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
5. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
6. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.
7. У гэтую нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 запрашаем застацца на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Па гэтай прычыне катэхезы для дарослых сёння не будзе.
8. 9–10 сакавіка (з пятніцы на суботу) запрашаем моладзь на велікапоснае чуванне, якое адбудзецца ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Тэма спаткання - «Навяртайцеся і верце ў Евангелле», пачатак – у 21.30.
Чуванне будзе спалучана з набажэнствам «24 гадзіны для Пана», падчас якога адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
9. 16-18 сакавіка ў нашай парафіі пройдуць велікапосныя рэкалекцыі.
10. Традыцыйна, падчас Вялікага Посту, збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
11. Усе сабраныя ў гэтую нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на праекты дабрачыннай арганізацыі “Карытас”.
12. Вялікі дзякуй тым, хто на гэтым тыдні прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта