Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
25.02 - 03.03.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае значных ўспамінаў або святаў.
1. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачынаецца ў 19.00.
2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
3. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
4. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
5. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
6. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
7. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
8. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на праекты дабрачыннай арганізацыі “Карытас”.
9. Пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 запрашаем на катэхезы для дарослых.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.

Разработка сайта