Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
11.02 - 17.02.2018 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
14 лютага (ср) – Папяльцовая Серада, якой распачынаецца Вялікі Пост – час пакаяння і навяртання.
1. 14 лютага (ср) – ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. У гэты дзень абавязковым з’яўляецца захаванне сціслага посту (г. зн. на працягу дня дазваляецца з’есці тры пасілкі (адзін дасыта і два сціплыя), трэба ўстрымацца ад мясных страў).
2. У сераду (14 лютага) будуць служыцца дзве Св. Імшы ў 7.00 і 19.00.
3. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое будзе распачынацца ў 19.00.
4. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час будуць адбывацца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.
5. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
6. Запрашаем у пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Падрабязная інфармацыя аб пілігрымцы знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта