Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
14.01 - 20.01.2018 г.
17 студзеня (ср) – успамін св. Антонія, абата.
1. У мінулы панядзелак (8 студзеня) распачаліся заняткі ў нашай нядзельнай школе – запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы.
2. Пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 запрашаем на катэхезы для дарослых.
3. У нашай парафіі трывае каляда. Жадаючыя запрасіць у свой дом святара могуць запісацца ў расклад душпастырскіх адведзін, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.
4. 50 гадоў таму па ініцыятыве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў Каталіцкім Касцёле ўпершыню быў праведзены Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Сёння гэта ўжо традыцыйнае «свята» экуменізму. Кожны год, з 18 да 25 студзеня, хрысціяне розных канфесій ва ўсім свеце збіраюцца разам на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах.
У сувязі з гэтым запрашаем 20 студзеня на экуменічную малітву з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій, якая пройдзе ў архікатэдральным касцёле. Малітва распачнецца ў 19.15, адразу пасля вечаровай святой Імшы ў 18.30.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта