Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
07.01 - 13.01.2018 г.
7 студзеня (ндз) – Свята Хросту Пана.
1. Гэтая нядзеля завяршае перыяд Нараджэння Пана. Наступная нядзеля – ІІ нядзеля звычайнага перыяду.
2. Паколькі сённяшняя нядзеля – гэта першая нядзеля месяца – пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
3. Заўтра ў панядзелак (8 студзеня) распачынаюцца заняткі ў нашай нядзельнай школе.
4. У аўторак (9 студзеня) у нашай парафіі распачынаецца каляда. Жадаючых запрасіць у свой дом святара просім запісвацца ў расклад душпастырскіх адведзін.
5. Усе сабраныя ў гэтую нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на дыяцэзіяльныя мэты.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
7. 13 студзеня гэтага года ў нашай парафіі прагнуць прыняць Сакрамэнт Сужэнства Бартасевіч Сяргей Мікалаевіч (праваслаўны, жанаты, пражываючы на вул. Скрыпнікава, 10/10) і Бартасевіч Алена Генадзьеўна (каталічка, замужам, пражываючая на вул. Скрыпнікава, 10/10). Давяраючы нарачоных Богу ў малітве, узгадваю, што кожны, хто ведае аб перашкодах, якія робяць немагчымым заключэнне паміж вышэйзгаданымі асобамі сужэнства, абавязаны сумленнем, каб паведаміць аб іх мясцовага пробашча (ККП Кан.1066).

Разработка сайта