Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
31.12 - 06.01.2018 г.
1 студзеня (пн) – Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі;
2 студзеня (ат) – успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага,
біскупаў і доктараў Касцёла;
3 студзеня (ср) – успамін Найсвяцейшага Імя Езуса;
6 студзеня (сб) – Урачыстасць Аб’яўлення Пана.
1. Сёння пасля Эўхарыстыі ў 18.00 адбудзецца набажэнства на заканчэнне каляндарнага года.
2. Просім запісвацца ў графік дыжурства ў навагоднюю ноч.
3. У панядзелак (1 студзеня) ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі Імшы будуць адпраўляцца ў 12.00 і 18.00.
4. У суботу (6 студзеня) ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана распарадак Імшаў, як у нядзелю – у 9.30, 12.00, 18.00. Падчас літургій адбудзецца благаслаўленне крэйды, кадзіла і вады.
5. У найбліжэйшую сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца. Ружанцовая малітва распачнецца ў 18.30.
6. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
7. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
8. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Гэта будзе нядзеля Хросту Пана.
9. Заняткі ў нядзельнай школе распачнуцца 8 студзеня.
10. Каляда у нашай парафіі распачнецца 9 студзеня.
11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта