Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
24.12 - 30.12.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
25 снежня (пн) – Урачыстасць Нараджэння Пана.
26 снежня (ат) – Свята св. Стэфана, першамучаніка;
27 снежня (ср) – Свята св. Яна, Апостала і Евангеліста;
28 снежня (чц) – Свята св. Немаўлят, мучанікаў;
1. 24 снежня (нядзеля) адзначаем Вігілію Божага Нараджэння. Заахвочваем увечары сабрацца ў сямейным коле на вігілійную вячэру, падчас якой паводле старадаўняй каталіцкай традыцыі неабходна падзяліцца аплаткам.
2. 24 снежня ў 22.00 запрашаем на ўрачыстую Святую Імшу – ПАСТЭРКУ – якой распачнецца святкаванне Божага Нараджэння.
3. 25 снежня (панядзелак) – Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў 9.30, 12.00 і 18.00.
4. Сёння (23 снежня), дзякуючы беларускім скаўтам, у нашую парафію прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які будзе падтрымлівацца да Урачыстасці Божага Нараджэння і кожны жадаючы зможа ўзяць яго сабе дахаты.
5. Запрашаем набываць у парафіяльным кіёску аплаткі, календары і свечкі “Карытас”.
6. Падчас зімніх школьных канікул не будзе катэхезы.
7. Просім запісвацца ў графік дзяжурстваў у навагоднюю ноч.
8. Просім дзяцей прынесці малюнкі з налепкамі, атрыманымі за ўдзел у Раратах.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта