Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
03.12 - 09.12.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
8 снежня (пт) - Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
1. Распачынаецца АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы будуць адбывацца ў панядзелкі і серады ў 07.00, а таксама ў суботы ў 17.00.
Просім дзяцей змайстраваць ліхтарыкі і прыйсці з імі на набажэнства.
2. У Адвэнце просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара з сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.
3. У гэтую нядзелю – у першую нядзелю месяца – пасля Св. Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. У найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – запрашаем на Св. Імшу і навэнну праз заступніцтва св. Уршулі.
5. 8 снежня, ва УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ, наша парафія будзе адзначаць парафіяльнае свята (адпуст). Адпустовая Св. Імша распачнецца ў 19.00.
Калі ласка, просім так запланаваць свой час, каб магчы ўдзельнічаць у супольным святкаванні.
6. 8, 9 і 10 снежня ў нашай парафіі адбудуцца адвэнтавыя рэкалекцыі. Пройдуць яны згодна з раскладам набажэнстваў у часе адвэнту. Падчас Св. Імшаў прадугледжана рэкалекцыйнае навучанне. За гадзіну да распачацця кожнага набажэнства будзе магчымасць прыступіць да споведзі.
7. 9 снежня (субота) у архікатэдры адбудзецца традыцыйнае адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тэма сустрэчы: «Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім». Пачатак – у 21.30. Падрабязны план мерапрыемства знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.
03.12 - 09.12.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
8 снежня (пт) – Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Разработка сайта