Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017xxxii zvycz njadz12.11 - 18.11.2017 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

16 лістапада (чц) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці
                               (Маці Божай Вастрабрамскай);

17 лістапада (пт) – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.

 

1. Запрашаем дзяцей і моладзь на заняткі ў нядзельную школу, якія, па заканчэнні восеньскіх вакацый, распачаліся ў мінулую сераду 8 лістапада.

 

2. Запрашаем дзяцей і моладзь запісывацца ў парафіяльны хор, першае спатканне якога адбудзецца ў наступную суботу 18 лістапада.

 

3. Просім дзяцей прынесці ў наступную нядзелю малюнкі з налепкамі, якія назбіралі падчас ружанцовага месяца.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.