Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xxxi zvycz njadz05.11 - 11.11.2017 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

9 лістапада (чц) – Свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі;

10 лістапада (пт) – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;

11 лістапада (сб) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.

 

1. 2 лістапада, у Дзень успаміну памерлых вернікаў, мы распачалі актаву (г. зн. восем дзён) малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. Падчас актавы кожная Св. Імша ахвяроўваецца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых распачынаецца за 20 хвілін да Св. Літургіі (у 18.40). Пасля Св. Імшы молімся нешпары за памерлых.

Заутра (у панядзелак) Св. Імша будзе адпраўляцца ў 19.00.

 

2. Сёння (5 лістапада) у 14.00 запрашаем на малітву за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу (з боку вул. Янкоўскага). За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада, пры выкананні звычайных умоў, можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.

 

3. Паколькі мінулы чацвер (першы чацвер месяца) і найбліжэйшы чацвер прыпалі на актаву малітвы за памерлых, Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі будзе адпраўлена ў чацвер 23 лістапада.

 

4. Сёння, у першую нядзелю месяца, пасля Св. Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

5. Заняткі ў нашай нядзельнай школе распачнуцца ў сераду (8 лістапада).

 

6. 8 лістапада (серада) у 20.00 запрашаем маладыя сужэнствы на спатканне.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.