Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
29.10 - 04.11.2017 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
1 лістапада (ср) – Урачыстасць Усіх Святых;
2 лістапада (чц) – успамін усіх памерлых вернікаў;
4 лістапада (сб) – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
1. Набліжаецца пачатак лістапада, калі Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Заахвочваем да таго, каб да надыходу Урачыстасці Усіх Святых і Дня ўспаміну памерлых прыбраць магілы вашых блізкіх і паклапаціцца, каб на кожнай былі адмысловыя знічы і кветкі. У парафіі мы таксама будзем маліцца за нашых памерлых. Карткі для ўпісання іх імёнаў можна ўзяць на дошцы аб’яваў.
2. 1 лістапада, ва Урачыстасць Усіх Святых, будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.
3. 2 лістапада, у Дзень успаміну памерлых вернікаў, распачынаем актаву (г. зн. восем дзён) малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. Падчас актавы кожная Св. Імша будзе ахвяроўвацца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых будзе распачынацца за 20 хвілін да Св. Літургіі (у 18.40). Пасля Св. Імшы будзем маліцца нешпары за памерлых. 2 лістапада будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.
4. 5 лістапада (нядзеля) у 14.00 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу (з боку вул. Янкоўскага). За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада, пры выкананні звычайных умоў, можна атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.
5. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – прыпадае на актаву малітвы за памерлых, Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі будзе адпраўлена ў трэці чацвер месяца 16 лістапада.
6. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.
7. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны удзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.
8. У нядзелі, пасля Св. Імшы ў 9.30 і 12.00, запрашаем на катэхезу для дарослых.
9. Падчас школьных канікул катэхэзы не будзе. Першы дзень заняткаў у нашай нядзельнай школе пасля канікул – у сераду 8 лістапада.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.

Разработка сайта